⚡️Еўрапейскі алімпійскі камітэт дапусціў беларусаў да ўдзелу ў Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях 2025 года
Адзначаецца, што фінальнае рашэнне застаецца за міжнароднымі федэрацыямі.
Зімовы турнір пройдзе з 9 па 16 лютага ў Бакурыяні (Грузія), летні – з 20 па 26 ліпеня ў Скоп’е (Паўночная Македонія).
❗️Беларускія спартоўцы змогуць прыняць удзел у Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях у нейтральным статусе пры ўмове станоўчага рашэння федэрацый па відах спорту.
✍️ У прэс-рэлізе ЕАК сцвярджаецца, што арганізацыя ўсведамляе важнасць устаранення бар’ераў для таго, каб спорт служыў аб’яднаўчай сілай, і не лічыць, што спартсменам трэба забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах выключна на падставе таго, які ў іх пашпарт.
У Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестывалях удзельнічаюць спартсмены ад 14 да 18 гадоў.