Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнавіла рэйтынг у адзіночным разрадзе: беларуска Арына Сабаленка зноў узначаліла рэйтынг з 9706 ачкамі.

Пасля яе ідзе тэнісістка з Польшчы Іга Свёнтэк (у яе 9665 ачкоў).
На трэцяе месца трапіла амерыканка Коры Гаўф, набраўшы 5963 ачкоў.
Яшчэ адна беларуска, Вікторыя Азаранка, займае 21-е месца.

Канчатковы вынік сезону можна будзе пабачыць у пачатку лістапада на выніковым чэмпіянаце WTA у аравійскім Эр-Рыядзе.