Гэта першая перамога беларускай каманды ў сезоне і першы забіты гол у шасці матчах.
Матч Лігі нацый прайшоў учора, 8 верасня, у Люксембурге. Першы і апошні ў матчы мяч забіў на 76-й хвіліне Валерый Грамыка. Адзначым, што гэта быў увогуле першы гол зборнай Беларусі за 6 матчаў. Змяніць становішча Люксембург не змог, і гульня скончылася з лікам 1:0 і перамогай Беларусі.

Беларусаў падтрымлівалі і на трыбунах — падчас трансляцыі можна было заўважыць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг (чырвона-зялёны там таксама быў).

Зараз у турнірнай табліцы беларусы займаюць першае месца — за дзве сустрэчы яны набралі 4 бала. Далей месцы размеркаваліся наступным чынам:

2) Паўночная Ірландыя — 3 (1)
3) Балгарыя — 1 (1)
4) Люксембург — 0 (2)

Пераможца паднімецца ў дывізіён B, а каманда, якая фінішуе другой, атрымае шанец пазмагацца за гэта ў стыкавых матчах.