Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці: разам з народам Украіны.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прадставіў справаздачу аб сваёй дзейнасці на падтрымку Украіны і яе спартоўцаў з 2022 года. Фонд не толькі працягвае дапамагаць беларускім атлетам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, але і актыўна падтрымлівае ўкраінскіх спартоўцаў, што апынуліся ў складаных умовах праз вайну.

Аляксандр Апейкін у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» распавёў пра ключавыя праекты Фонду для ўкраінскіх атлетаў. Гэтая дапамога ўключае фінансавую падтрымку, лагістычную дапамогу ў эвакуацыі і забеспячэнне неабходных рэсурсаў для працягнення спартыўнай кар’еры.

«Беларусы, якія дапамагалі, ахвяравалі жыццём дзеля Украіны – гэта людзі, якія адназначна з’яўляюцца героямі. І валанцёры, і добраахвотнікі, і ўсе. Гэта было важна на той момант. І зараз гэта важна. Мы бачым, што Украіна да гэтага часу трымаецца насуперак усім сур’ёзным геапалітычным зменам. Баявы дух захоўваецца, і ваяры на перадавой таксама захоўваюць свой баявы дух тры гады супраць такога магутнага агрэсара. Гэта, канешне, гераічна.» – адзначае Апейкін.

Акрамя таго, у інтэрв’ю закранаюцца пытанні будучыні беларускага спорту, міжнароднай салідарнасці і патэнцыйных сцэнарыяў развіцця сітуацыі ва Украіне.

Больш падрабязнасцяў – у гутарцы з Аляксандрам Апейкіным на «Радыё Рацыя».

🔗 Перайсці да інтэрв’ю: «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці застаецца з народам Украіны!» – Рацыя