Фондам Athletes for Freedom быў арганізаваны збор на падтрымку беларускага спартоўца, чэмпіёна Еўропы па рукапашным баі, які атрымаў цяжкае раненне пад Бахмутам у траўні 2023, калі ў якасці добраахвотніка абараняў Украіну.
Зараз спартовец праходзіць працяглую рэабілітацыю, бо літаральна апынуўся на мяжы жыцця і смерці.
Сабраныя сродкі дапамогуць байцу аплаціць жыллё і бытавыя выдаткі на некалькі месяцаў, а таксама вярнуцца да нармальнага жыцця.
🙌 Мы выказваем шчырую падзяку кожнаму, хто зрабіў данат і падтрымаў беларуса! Ваш унёсак неацэнны!
Дадатковыя сродкі для ваяра можна пералічыць праз данат у Facebook: https://www.facebook.com/donate/832207325560421/
Таксама вялікі дзякуй тым, хто дапамог распаўсюдзіць інфармацыю пра байца і збор у сацыяльных сетках 🤝
Разам пераможам!