Сёння ўвечары ў Беластоку, горадзе з глыбокімі беларускімі каранямі, адбудзецца матч, якому ўжо цяпер надаюць гістарычнае значэнне. «Ягелонія», мясцовы футбольны клуб, прыме гішпанскі «Бетыс» у другім чвэрцьфінальным паядынку Лігі канферэнцый.
Першы матч у Севільі скончыўся з лікам 2:0 на карысць гішпанцаў. Каб трапіць у паўфінал, «Ягелоніі» трэба адыграць два мячы. Гэта выклік, які можа перагарнуць старонку ў гісторыі клуба і падарыць яго заўзятарам сапраўдную еўрапейскую сенсацыю.
Пачатак гульні на «Хортэн Арэне» — у 18:45 па мясцовым часе.
Беласток — не проста горад на ўсходзе Польшчы. Да 1945 года ён быў часткай беларускай культурнай прасторы. Пасля Другой сусветнай вайны, у выніку палітычных рашэнняў Сталіна, горад быў адлучаны ад БССР і перададзены Польшчы. Сёння пра гэта не прынята адкрыта гаварыць, але ў калектыўнай памяці беларусаў Беласток застаецца сваім.
Таму калі «Ягелонія» змагаецца за еўракубкі, шмат хто ў Беларусі сочыць за гэтым не як за чарговым матчам, а як за сімвалічным вяртаннем да сваіх каранёў.