🤾Сёння стартуе Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчын.

Чэмпіянат пройдзе адначасова ў трох краінах: Даніі, Нарвегіі і Харватыі, а ўдзел возьмуць 32 зборныя.

Першымі на пляцоўку ў дацкім Херынгу выйдуць зборныя Італіі і Туніса, а пераможцы трох папярэдніх чэмпіянатаў свету датчане сустрэнуцца з алжырцамі.

⚡️ Беларускамоўны падкаст “Сведкі левай рукі Гідсэля”, пра які мы ўжо неаднаразова распавядалі, парадаваў у гэты  дзень новым выпускам, прысвечаным Чэмпіянату.

Там вядучыя паразважалі пра патэнцыйных лідэраў, аўтсайдэраў і тых, хто можа здзівіць.

Слухайце на любой зручнай пляцоўцы:

🔗 https://gidselschurch.taplink.ws/