Падтрымаць юрыдычную працу Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці

Updated at 24.10.2024

 

З 2020 года Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) аказвае сістэмную падтрымку беларускім спартоўцам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, страцілі магчымасць працягваць прафесійную кар’еру або былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

За гэты час Фонд дапамог больш чым 300 беларускім спартоўцам і прадстаўнікам спартыўнай супольнасці. Мы аказвалі:

  • прамую фінансавую падтрымку (жыццё, арэнда, базавыя патрэбы),
  • юрыдычную дапамогу (абарона, кансультацыі, прадстаўніцтва),
  • садзейнічанне ў атрыманні міжнароднай абароны ў розных краінах,
  • прадстаўленне інтарэсаў беларускіх спартоўцаў у міжнарожных федэрацыях і МАК,
  • падтрымку ў аднаўленні прафесійнай дзейнасці за мяжой.

Асобным важным напрамкам стала наша гуманітарная дзейнасць ва Украіне. З лютага 2022 года Фонд рэалізаваў шэраг праектаў па падтрымцы пацярпелых ад вайны, у тым ліку спартоўцаў і іх сем’яў, а таксама актыўна ўдзельнічаў у міжнародных ініцыятывах салідарнасці.

Чаму гэта важна зараз

Сёння мы атрымліваем усё больш запытаў на юрыдычную дапамогу.

Беларускія спартоўцы працягваюць сутыкацца з:

  • крымінальнымі і адміністрацыйнымі пераследамі,
  • штрафамі і судовымі выдаткамі,
  • неабходнасцю атрымання міжнароднай абароны,
  • складанымі працэдурамі легалізацыі ў новых краінах.

Юрыдычная падтрымка — гэта часта шанец на бяспеку і новае жыццё.

Аднак рэсурсы Фонду абмежаваныя.

Мэта збору — 10 000 еўра на ўвесь 2026-ы год

Гэты збор накіраваны на падтрымку юрыдычнай працы BSSF, уключаючы:

  • аплату працы юрыдычнай каманды,
  • пакрыццё выдаткаў на адвакатаў,
  • дапамогу ў аплаце штрафаў,
  • прадстаўніцтва ў спартыўных федэрацыях і арганізацыях,
  • суправаджэнне кейсаў міжнароднай абароны.

Гэта канкрэтная дапамога людзям, якія ўжо сёння звярнуліся да нас.

Як вы можаце дапамагчы

Кожны ваш унёсак — гэта:

  • рэальная юрыдычная дапамога канкрэтнаму чалавеку,
  • магчымасць атрымаць міжнародную ці дадатковую абарону,
  • шанс працягнуць кар’еру і пачаць новае жыццё.

Дзякуй за вашу падтрымку!