18-летні беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе.

Тытулованы нарвежац з’яўляецца дзеючым пераможцам турніру.

Вось што напісала пра іх паядынак нарвежскае выданне Nettavisen Sport: “Усяго некалькі тыдняў таму Магнус разграміў беларускага юнака ў аналагічным фармаце на Champions Chess Tour. Але тут Лазавік здзівіў Карлсэна, разыграўшы небяспечны дэбют. Карлсэн прыняў выклік і таксама пайшоў на рызыку, але ўсё пайшло не па яго сцэнарыю. У выніку партыю выйграў Лазавік.”

СМІ назвала гэта катастрофай. Іншыя падрабязнасці пра турнір і, у прыватнасці, інфармацыя пра становішча шахматыстаў у табліцы.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) шчыра віншуе Лазавіка з яго неверагоднай перамогай і жадае яму поспехаў у будучыні.