Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсці Ковентры выступіла з заклікам гарантаваць удзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах без дыскрымінацыі і палітычнага ціску.
З такімі словамі яна звярнулася да ўдзельнікаў European Evening of Sport, падкрэсліўшы, што ўрады павінны “захоўваць спорт нейтральнай прасторай” і не ўплываць на прыняцце спартыўных рашэнняў.
Ковентры адзначыла, што арганізатары міжнародных турніраў абавязаны строга прытрымлівацца “аўтаноміі спорту” і прынцыпаў алімпійскага руху, забяспечваючы роўны і справядлівы доступ для ўсіх, хто мае права на ўдзел.
Нагадаем, што цяпер беларускія і расійскія спартсмены часткова дапускаюцца да найбуйнейшых турніраў у нейтральным статусе. Аднак шэраг міжнародных федэрацый працягвае палітыку абмежаванняў і ізаляцыі прадстаўнікоў абедзвюх краін.


