Савет Міжнароднай федэрацыі хакея з 3 па 4 лютага разгледзіць пытанне допуску зборнай Расіі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2026 у Італіі.
Пра гэта паведамляе “Р-Спорт” са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.
Гэтымі ж днямі ІІХФ разгледзіць пытанне рэінтэграцыі зборных Расіі і Беларусі на сезон-2025/26, які стане алімпійскім.
Расійская зборная ў выпадку допуску згуляе ў групе “С” супраць каманд ЗША, Славакіі і Латвіі. Беларуская каманда на Гульні-2026 у любым выпадку не трапіць, бо з-за адхілення прапусціла тэрміны кваліфікацыйнага турніру.
Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Корціна-д’Ампецо.
Гульцы НХЛ прымуць удзел у хакейным турніры ўпершыню з 2014 года.