Пра гэта паведаміла мясцовая федэрацыя футбола. Як сцвярджаецца, зборная Эстоніі яшчэ да лёсавання прыняла такое рашэнне.

Матч 1/4 Суперфіналу Еўралігі павінен быў прайсці сёння ў 13:45. Такім чынам, беларуская каманда аўтаматычна прайшла ў паўфінал.

З заявай таксама выступіў брамнік Эстоніі Каспар Котэр:

🗣Калі супернікам будзе Беларусь, мы дамовіліся з камандай, што не будзем гуляць. Мы выстраімся ў шэраг, гучна праспяваем гімн Эстоніі, а затым пакінем поле. Мы на 100% згодны з рашэннем па нядопуску зборнай РФ.

На дадзены момант беларуская каманда займае восьмае месца ў свеце і чацвёртае ў Еўропе ў рэйтынгу зборных пляжнага футбола.