Штогод 30 верасня мы адзначаем Дзень спартыўнай салідарнасці, заснаваны з дапамогай Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Менавіта ў гэты дзень у 2020 годзе была затрыманая баскетбалістка Алена Леўчанка, што аб’яднала спартыўную супольнасць Беларусі ў барацьбе за справядлівасць і правы чалавека.
Дзякуючы салідарнасці атлетаў і актывістаў, свята набывае міжнароднае значэнне. Віншуем усіх, хто прычыніўся да арганізацыі мерапрыемстваў, і выказваем шчырую падзяку за вашую мужнасць і няспынную падтрымку!
У мінулы ўік-энд, напярэдадні Дня спартыўнай салідарнасці, беларусы замежжа правялі шэраг мерапрыемстваў:
- У італьянскім Лампарэкьо больш за 50 беларусаў сабраліся на сумесны кэмп, дзе гулялі ў валейбол і правялі ўтульную вячэру з чароўнымі відамі на Італію. Арганізатарка ўсё зрабіла сама і здолела стварыць сапраўднае свята для ўдзельнікаў.


Дзень спартыунай салідарнасці ў Італіі. Фота з Instagram арганізатаркі
- У польскім Уроцлаве больш за 40 удзельнікаў, у тым ліку зоркі спорту Аляксандра Герасіменя і Сцяпан Папоў, правялі валейбольны турнір “Братэрства свабоды”.

Дзень спартыунай салідарнасці ва Уроцлаве – фота Хартыя97
- У літоўскім Вільнюсе 2 кастрычника пройдзе незвычайны івент «Шахматы — гульня для ўсіх»: беларускі гросмайстар Валерый Казакоўскі арганізуе бясплатны нетыповы квіз у Вільні.
Запрашаем прайсці рэгістрацыю па гэтай спасылцы.