«Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый супраць «Капенгагена».

28 лістапада «Дынама» (Мінск) саступіла з лікам 1:2 «Капенгагену». Матч адбыўся ў азербайджанскім Сумгаіце.

«Дынама», якое ў панядзелак зноў стала чэмпіёнам Беларусі па футболе, прайграла ва ўсіх чатырох матчах асноўнага этапу: шатландскаму «Хартсу» (1:2), фінскаму ХІКу (0:1), польскай «Легіі» (0:4), а зараз і датскаму «Капенгагену».

У агульнай турнірнай табліцы «Дынама» займае перадапошняе 35-е месца.

Беларусам засталося правесці дзве гульні: з паўночнаірландскім «Ларнам» (12 снежня) і грэцкім «Панацінаікасам» (19 снежня).

📖 Раней мы публікавалі выдатны аўтарскі матэрыял пра стан беларускага футбола ў гэтым сезоне. Прачытаць яго можна па спасылцы:

🔗 ГОД БЕЗ ПЕРАМОГ