У сям’і Протасаў не да спаборніцтваў паміж братамі: толькі падтрымка і сумеснае імкненне да вяршыняў.

Аляксей і Ілля, абодва ў сістэме «Вашынгтон Кэпіталз», паказалі яркія вынікі ў мінулым сезоне. Яны працягваюць развівацца, падмацоўваючы поспех адзін аднаго.

Аляксей правёў найлепшы сезон у сваёй кар’еры ў НХЛ: 66 ачкоў у 76 матчах за «Кэпіталз». Ілля ўразіў у сваім першым сезоне ў Хакейнай лізе Антарыа (OHL), набраўшы 124 ачкі ў 61 рэгулярным матчы і яшчэ 25 ачкоў у 12 гульнях плэй-оф за «Уіндзар Спітфайрс».

«Шчыра кажучы, я навучыўся ўсяму ад яго, – кажа Ілля пра старэйшага брата. – Ён шмат дапамог мне, асабліва падчас трэніровак летам і на перадсезонным лагеры. Гэта дало мне разуменне, на якім узроўні трэба працаваць».

Протас-малодшы не здзівіўся выбуховаму сезону брата. «Ён заслугоўвае гэтага. Я ведаю, як ён працуе, колькі сіл укладае – гэта ўражвае. Я не быў здзіўлены, я быў шчаслівы».

Ілля працягвае свой шлях у хакеі, рыхтуючыся да другога трэніровачнага лагера з «Кэпіталз» і спадзяючыся паказаць свой прагрэс клубу, а таксама брату. Ён часта тэлефануе Аляксею, а падчас візітаў у ЗША жыве ў яго доме ў Вашынгтоне.

«Я аддам усё, што маю, і пагляджу, куды гэта мяне прывядзе», – упэўнены Ілья.

Паводле чутак, ён можа перайсці ў мінскае «Дынама». Аднак усё будзе залежаць ад трэніровачнага лагера ў Вашынгтоне і рашэння «Кэпіталз».