“Беларусь я абажаю, але не ўладу ў ёй. Я выступаў не для Лукашэнкі, не для нейкіх чыноўнікаў, а для людзей, для беларусаў…” (А. Краўчанка, срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 у Пекіне).
“Цяжка знайсці ў беларусім спорце больш сумленнага і мужнага чалавека, чым Андрэй Краўчанка…” (А.Апейкін, дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці).
Пасля падзей 20-га году, у якія ўцягнуліся беларусы усіх палітычных перакананняў і колераў, было многа рознага. Але мінуў час, і цяпер пара збіраць камяні, слухаць розныя меркаванні, паспрабаваць зразумець прычыны тых падзей, пасля якіх сябры і нават сваякі парвалі стасункі. Многія беларусы перажылі цяжкую драму, у многіх жыццё падзялілая на час да пратэстаў і пасля. 2020-ы год прайшоўся па ўсіх беларусах катком. Моцна закранулі тыя гістарычныя падзеі і беларускі спорт, падзяліўшы яго фактычна на дзве роўныя паловы – на прыхільнікаў перамен і праўладны блок. У любым разе жыццё беларускага спорта пасля падзей 20-га году змянілася надоўга.
Сёння герой нашага матэрыялу – Андрэя Краўчанка, славуты беларускі лёгкаатлет з высокімі маральна-валявымі арыентырамі. Паспрабуем аб’ектыўна паглядзець на гэтага яскравага спартсмена, а таксама ацаніць эвалюцыю гэтага чалавека ў грамадска-палітычнай сферы.
Андрэй Краўчанка – беларускі легкаатлет, срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 у дзесяцябор’і, срэбраны прызёр дзвух чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы ў дзесяцібор’і семібор’і. Заслужаны майстра спорту Рэспублікі Беларусь. Андрэй нарадзіўся і правёў дзяцінства ў сям’і спартсменаў у вайсковым гарадку Мышанка Гомельскай вобласці. У 2003 годзе здабыў першы медаль юніёрскага чэмпіянату ў Шэрбруку, срэбра. У 2007 годзе на супертурніры па дзесяцібор’ю ў аўстрыйскім Гётцысе выйграў золата. З таго часы пайшлі перамогі, медалі, поспехі…
14 жніўня 2014 года газета “Беларусь сегодня” пісала:
“Андрэй Краўчанка – чэмпіён Еўропы. У дзесятку.
Андрэй Краўчанка – чэмпіён Еўропы. Ледзь не паказаў асабісты рэкорд, беларус у Цурыху ўпэўнена выйграў спаборніцтвы дзесяціборцаў. З гэтым выдатным дасягненьнем Андэя Краўчанка павіньшаваў прэзідэнт: “Лідэрства сярод эліты дзесяціборцаў – не выпадковая ўдача, а вынік вялізнай самаадданай працы і мэтанакіраванасці ў дасягненні поспеху. Сардэчнае табе дзякуй за майстэрства ды праяўленую сілу духу”. ((https://by.tribuna.com/athletics/111)
Безумоўна, Андрэй выключна валявы чалавек. Спартовец атрымаў мноста траўмаў, цяжкія аперацыі, але ізноў выходзіў на арэну, і здабываў перамогі, якімі ганарацца беларусы! Далёкім ад спорту людзям цяжка зразумець, якія гэта былі траўмы і што адбывалася з атлетам
Вось фрагмент інтэрв’ю:
-Распавядзі аб сваіх знакамітых нітах у пятцы.
-У 2020-ым парваў ахіл на спаборніцтвах, пры гэтым нават не адчуў болю. Але калі адкрылася такое сур’ёзнае пашкоджаньне, паехаў у тэрміновым парадку на аперацыю ў Маскву. Яе мне там аплаціў Дзевятоўскі, за што яму вялікі дзякуй. У Маскве ў пятку мне ўкруцілі ніты, замацавалі, але мой арганізм адрынуў гэты матэрыял – ніты не прыжыліся. Унутры нагі два ніты расспыпаліся, вакол пачалі ўзнікаць костныя наросты. Кожныя два-тры месяцы я мяняў абутак, бо ў раёне пяткі ўсё праціралася. І вось так да студзеня 2023 года прамучыўся.
Як жыў з гэтым? Да я ўсё жыццё ў болі, у нейкіх выпрабаваннях. І ўжо настолькі звыкся да гэтага, што мне падаецца, калі нічога не будзе балець, буду адчуваць сябе некамфортна…”
Пяць гадоў атлет змагаўся з жудаснымі траўмамі, прайшоў праз шматразовыя цяжкія аперацыі ды працяглую рэабілітацыю.
Андрэй кажа: “Мне падаецца, толькі фанат спорту можа так у сябе ўкладаць, не думаючы пра будучыню. Фанат, які не спыняецца ні перад чым. Хоць, па добраму, мне ўжо ў 2014 годзе варта было завязваць, пасля перамогі на чэмпіянаце Еўропы. Але вырашыў вярнуцца, хоць згубіў пяць гадоў спаборніцкай практыкі, не быў у канкурэнтным асяродку. У дзесяцібор’і гэта практычна крыж на кар’еры…” (https://by.tribuna.com/athletics/111)
І ўсё ж Краўчанка ў 2019 годзе вярнуўся на арэну насуперак усяму, ды адразу выйграў Кубак Беларусі ў дзесяцібор’і!
У жніўні 2020 года Андрэй Краўчанка адным з першых выступіў супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах, браў актўыны ўдзел у пратэстах, адбыў 10 сутак пад арыштам, галадаваў ў падтрымку палітзняволеных, зьехаў з Беларусі. Спартовец разам з сям’ёй пераехаў у Нямеччыну, дзе працягнуў працаваць у сваёй галіне, трэніруе юнакоў. Ягоная жонка Яна Максімава – таксама вядомая беларуская легкаатлетка, заўсёды побач з мужам.
Атлет узгадвае, што ў 20-ым сыйшоў з КДБ, куды быў залічаны, як і шэраг спартоўцаў у Беларусі (у многіх краінах свету ёсць практыка замацавання спартменаў за сілавымі структурамі): “Я тады самы першы падпісаў ліст вольных спартоўцаў. Мне пазваніў кіраўнік, спытаў, ці буду я прыбіраць свой подпіс. Адказаў, што не буду… Мяне першага звольнілі з нацкаманды, з КДБ, пазбавілі магчымасці трэніравацца. Да 2020 года я быў сляпы, не разумеў гэта ўсё. А ў 2020 пабачыў на свае вочы, як у людзей кідалі гранаты. Быў проста шакаваны. А потым нас пачалі прэсаваць і звальняць проста праз тое, што мы з усім гэтым нязгодныя, хаця ўлада – гэта наёмныя працаўнікі, якія павінныя працаваць дзеля народу, а не сябе…” (https://by.tribuna.com/athletics/111)
Пасля вымушанай эміграцыі Андрэю ды Яне прыйшлося несалодка, пакуль не ўладкаваліся ў Ліверкузэне. Першыя інтэрв’ю легкаатлета ў эміграцыі досыць аптымістычныя, але і даволі жорсткія да сваіх калег – спартсменаў, якія не падтрымалі пратэсты.
–Ці падтрымліваеце зараз сувязь з тымі спартоўцамі, хто застаўся ў Беларусі?
-Не, ды і жадання такога няма. Трохі адчуваю расчараванне. Памятую 2020 год, калі ўсё крычалі пра супраціў і салідарнасць, казалі, што калі цябе пасадзяць, мы ўсе выйдзем. Але нічога не здарылася і ніхто не праявіў салідарнасць, усе маўчалі і ціхенька з усім пагаджаліся.Тыя, хто казаў мне, што пойдуць да канца, зараз зламаліся і спакойна сядзяць.
–Вам крыўдна, што атрымалася ў вас з выступамі?
-Зусім не. Стаўлю сябе на месца ўкраінцаў – таксама выступаў бы за санкцыі. Разумею, што яны і ненавідзяць беларускіх спартоўцаў, бо шмат хто з іх падтрымаў вайну. А наша задача цяпер – даказаць, што ёсць беларусы, якія супраць гэтага ўсяго, якія рабілі і робяць шмат карыснага.
-Што маеце на ўвазе пад падтрымкай вайны? Не так шмат беларускіх спартоўцаў выказаліся за яе.
-Некаторыя беларускія лёгкаатлеты не выказваюцца супраць вайны, а выкладваюць пасты з радасцю, што ва Ўкраіне разбамбілі чарговы горад. Ды я лічу, што нават маўчанне – гэта падтрымка вайны. Калі ты маўчыш, то для цябе ўсё нармальна, ты ўхваляеш агрэсію…
(https://by.tribuna.com/athletics/111)
Па праўдзе, вельмі мала беалрускіх атлетаў адкрыта падтырмалі вайну, хіба толькі неадэкватныя адзінкі. Андрэй Краўчанка балюча перажываў пачатак вайны між Расеяй ды Украінай, асабліва, што расейскія агрэсары здзейснілі напад з тэрыторыі Беларусі. Адсуль і зразумелая эмацыйная рэакцыя Андрэя, як і многіх беларусаў:
“А так, сапраўды, у мяне паехаў дах на фоне ўсіх падзеяў ва Украіне, тым больш у мяне хросная з Харкава, мама там нарадзілася, шмат сваякоў зараз ва Украіне. Ды і прозвішча ў мяне ўкраінскае. (Краўчаўнка па маме паходзіць з запарожскіх казакоў). Так што на самой справе было балюча з-за ўсіх падзеяў, пастаянна перажываў…” (https://by.tribuna.com/athletics/111)
Прайшоўшы вялікі і складаны шлях выпрабаванняў у спорце, у грамадскім жыцці і эміграціі Андрэй Краўчанка, пэўна, меў маральнае права выказваць дакоры ў бок беларускіх спартоўцаў. Напрыклад, пазіція Андрэя па допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды ў Парыжы была крайне адмоўнай. Маўляў, як можна “дапускаць маўчуноў” да Алімпіяды?
Такая моцная грамадская пазіція вядомага беларускага атлета не магла застацца незаўважнай у свеце. Дзясяткі інтэрв’ю ў вядучых міжнародных медыя, актыўныя выступы на розных каналах і пляцоўках. Усюды Андрэй імкнуўся данесці сваю пазіцыю і свой погляд.
У кастрычніку-лістападзе 2022 года Андрэй Краўчанка наведаў ЗША па запрашэнні Дзяржаўнага дэпартаменту, каб сустэрцца з амерыканскімі чыноўнікамі і грамадскімі прадстаўнікамі. Падчас візіту Андрэй даводзіў свой погляд на падзеі ў Беларусі і рабіў свае рацыянальныя прапановы па допуску “вольных спартсменаў” (падпісантаў Антываеннай дэкларацыі і адкрытага ліста) і абмежаванняў для так званых “рэжымных” (якія не выказалі ніякай пазіцыі па вайне ва Украіне альбо падпісаліся ў падтрымку Лукашэнкі).
Але, нягледзячы на ўсе намаганні, развіццё падзей прадэманстравала, што “вольных спартсменаў” алімпійская бюракратыя накіравала туды, куды і “рэжымных”…
Такая ж сітуація здарылася і з жонкай чэмпіёна Янай Максімавай, якая мае беларускі пашпарат. Натуральна, яе таксама не дапусцілі да лёгкаатлетычных спаборніцтваў.
Яна Максімава ў інтэрв’ю: “Пісалі лісты ў МАК, ІААF (Міжнародная асацыяцыя легкаатлетычных федэрацыяў). Аніякага адказу – такое ўражанне, што функцыянераў не хвалююць нашыя клопаты. Ці яны проста не ведаюць што рабіць…” (https://news.zerkalo.io/cellar/34111.html)
Гэтая сітуацыя стала адкрыццём не толькі для Андрэя Краўчанкі ды Яны Максімавай, але і для вядомай плаўчыхі Аляксандры Герасімені, якая напісала вельмі эмацыйную публікацыю, што па сутнасці “ідзе дыскрымінацыя людзей з беларускім пашпартам”. Многія людзі, ня толькі нашыя спартсмены, пачалі ўсведамляць, што насамрэч свет не такі, як ім уяўлялася, што існуюць вельмі магутныя глабальныя сілы, якім пляваць на лёс спартсменаў ды і ўвогуле на лёс народаў. Вырашаюцца нейкія іншыя задачы.
Страшны, але ад гэтага надзвычай карысны ўрок, які беларусы мусяць засвоіць на дзсяцігодздзі. Мы жывем у свеце драпежнікаў, а не на казачнай палянцы, кожны народ дбае перш пра сябе.
Мне асабіста не давялося пакуль пазнаёміцца з Андрэем Краўчанка. Відавочна, што гэта вельмі мужны, эмацыйны і валявы чалавек, які вельмі шмат зрабіў для нашай лёгкай атлетыкі, не шкадуючы сабе. Не ў залежнасці ад ягоных палітычных перакананняў мусіць быць вялікая пашана да гэтага цудоўнага атлета.
Мяркую, тое, што нас, беларусаў, аб’ядноўвае, мацнейшае за нянавісць, бо гэта любоў: да жыцця, да бацькоў, да спорту, да нашай Беларусі!
(Васіль Додзік).