⚽️ Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў заключэнне аднагадовых кантрактаў з футбалістамі ў чэмпіянаце Беларусі:

🗣Тут, вядома, фінансавы момант грае вялікую ролю. Мы не можам прапанаваць дастаткова добрыя ўмовы. Кожны футбаліст марыць з’ехаць і палепшыць фінансавае становішча. Змяняюцца ліміты, змяняюцца ўмовы.

🗣Клуб доўга не можа працаваць, таму што не разумее, што будзе праз год: якія фінансавыя правілы памяняюць. Гэта не вельмі добра, таму што я лічу, што на маладых футбалістах клубы павінны зарабляць. 

Крыніца: БФФ