29 верасня ў Польшчы прайшоў 46-й Nationale-Nederlanden Варшаўскі марафон. Гэта адзін з найбуйнейшых марафонаў краіны.

Удзел узялі больш за 1000 бегуноў з розных краін. Сярод іх — таксама беларусы і ўкраінцы.

Пераможцай забегу на 10 кіламетраў стаў беларус Раман Адамовіч, які фінішыраваў з часам 30 хвілін 30 секунд. Раман выступіў пад нейтральным сцягам.

На асноўным 42-кіламетровым марафоне перамогу сярод мужчын заваяваў прадстаўнік Венгрыі Левентэ Шэмерэй, сярод жанчын — украінка Вольга Ніжнік.

🎉 Віншуем Рамана з выдатным дасягненнем і зычым поспехаў надалей!