У панядзелак, 19 студзеня, галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Аляксандр Чэрнік абвясціў выніковую заяўку каманды на чэмпіянат Еўропы-2026. У склад увайшлі 14 футбалістаў, якія прадставяць Беларусь на кантынентальным турніры.
Заяўка зборнай Беларусі.
Брамнікі:
— Аляксей Лукша (Сталіца)
— Арцём Петухоў (БЧ)
Палявыя гульцы:
— Уладзіслаў Сялюк (ВРЗ)
— Аляксей Пінчук (ВРЗ)
— Сяргей Крыкун (КПРФ, Расія)
— Андрэй Семянюк (Мінск)
— Дзмітрый Шыманоўскі (Сталіца)
— Максім Батурын (Вітэн)
— Ігар Шчэрбіч (Сталіца)
— Арцём Якубаў (Сталіца)
— Арцём Козел (Сталіца)
— Дзмітрый Шведка (КПРФ, Расія)
— Юрый Дубкоў (ВРЗ)
Першы матч на чэмпіянаце Еўропы зборная Беларусі правядзе 23 студзеня.
Супернік — Бельгія.
Пачатак сустрэчы — 19:30.
Прамую трансляцыю можна будзе паглядзець на тэлеканале «Спорт ТБ».
Футбол і міні-футбол застаюцца аднымі з нямногіх відаў спорту, дзе беларускія зборныя працягваюць выступаць на міжнароднай арэне, нягледзячы на агульныя абмежаванні ў іншых дысцыплінах.


