Беларускія біятланісты могуць трапіць на Алімпіяду-2026 праз wild card.
Міжнародны саюз біятлона (IBU) пакуль не змяніў свайго рашэння аб адхіленні беларускіх і расійскіх федэрацый ад спаборніцтваў. Кангрэс IBU яшчэ ў 2022 годзе прыняў рашэнне аб прыпыненні членства гэтых арганізацый і забароне на ўдзел спартсменаў і афіцыйных асоб з Беларусі і Расіі ў міжнародных турнірах.
Нягледзячы на гэта, у IBU адзначылі, што беларусы тэарэтычна могуць атрымаць wild card і прайсці кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 2026 года нават на познім этапе перад стартам турніру.
Цікава, што на апошнім кангрэсе IBU ў верасні 2024 года пытанне допуску беларускіх і расійскіх біятланістаў нават не разглядалася. Гэта значыць, што ніякіх рашэнняў у гэтым напрамку ў бліжэйшы час не чакаецца.
Ці дасць IBU магчымасць для беларускіх біятланістаў выступіць на галоўных стартах чатырохгоддзя? Гэтае пытанне застаецца адкрытым.