Беларускіх і расійскіх спартсменаў дапусцілі да ЧС па веславанні на байдарках і каноэ ў Мілане.

Беларускія і расійскія спартсмены змогуць выступіць на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, які пройдзе ў Італіі ў жніўні 2025. Як паведаміла расeйскаму ТАСС генеральная сакратарка Федэрацыі каноэ Расeі Алена Ісхакава, арганізатары пацвердзілі згоду на ўдзел атлетаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе.

Нагадаем, што раней спартсменаў з гэтых краін не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі. Нацыянальныя федэрацыі, якія арганізуюць міжнародныя спаборніцтвы пад эгідай Міжнароднай ці Еўрапейскай федэрацый, маюць права самастойна вызначаць, ці могуць нейтральныя спартсмены ўдзельнічаць у іх турнірах.