Беларускія і расейскія барцы змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сьцягам Аб’яднанай фэдэрацыі барацьбы (UWW), а не пад нэўтральнымі, як было раней.

Камандны залік для Расеі і Беларусі не будзе ўлічвацца ні на адным чэмпіянаце.
Гэта трэцяе буйное абнаўленьне для допуску барцоў з Расеі і Беларусі.

UWW аб’явіла першы сьпіс крытэрыяў допуску для барцоў з Расіі і Беларусі ў 2023 годзе. У 2024 годзе крытэрыі былі дадаткова перагледжаныя ў бок зьмякчэньня: не дапускаліся толькі тыя спартоўцы, якія публічна заявілі аб падтрымцы вайны або ўдзельнічалі ў ёй.

28 лютага 2022 году, празь некалькі дзён пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартовыя фэдэрацыі не дапушчаць да спаборніцтваў атлетаў з Расеі і Беларусі. Гэтая рэкамэндацыя была неадкладна і масава прынята да выкананьня, расейскі і беларускі спорт апынуліся амаль у поўнай ізаляцыі.